Як паведамлялася раней, 23 лютага ў шпіталі ў Саколуве-Падляскім (Польшча) ва ўзросце 73 гадоў адышоў у вечнасць кс. Генрых Багушэўскі SDB.
У сераду, 27 лютага ў касцёле св. Яна Боско ў Саколуве-Падляскім пасля св. Імшы а 18-й гадзіне адбудуцца Нешпары і Ружанец у інтэнцыі спачылага святара, які сем гадоў свайго служэння аддаў Касцёлу на Беларусі.
Пахавальная св. Імша распачнецца ў чацвер, 28 лютага а 11-й гадзіне, а пасля яе заканчэння адбудуцца абрады развітання і пахавання.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…