Пошук

24.12.2018 20:04   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

«Малюся і веру, што нованароджанае Дзіцятка Езус благаславіць у новым годзе ўсе вашы добрыя ініцыятывы і пачынанні», — адзначае біскуп.

«І ты, Бэтлеем, зямля Юды,
нічым не меншы сярод гарадоў Юды,
бо з цябе выйдзе Правадыр,
які будзе пасвіць народ Мой, Ізраэля»
Мц 2, 6


Дарагія браты і сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Надыходзячыя святы Божага Нараджэння прыносяць разам з сабой мноства думак для разважання: мы падсумоўваем наша мінулае жыццё і будуем планы на Новы 2019 год.

Малюся і веру, што нованароджанае Дзіцятка Езус благаславіць у новым годзе ўсе вашы добрыя ініцыятывы і пачынанні.

Няхай пачуццё рэалізаванасці — асабістай і той, якая сыходзiць з вашага служэння, — суправаджае вас у кожную хвіліну жыцця. І ў той жа час жадаю, каб гэтыя святочныя дні былі напоўнены атмасферай радасці і свабоды ад штодзённага віру клопатаў, каб нішто не азмрочвала і не перашкаджала глыбокаму перажыванню гэтай урачыстасці.

З нагоды надыходзячых святаў скіроўваю самыя шчырыя пажаданні супакою, Божай радасці і любові. Жадаю таксама быць здольнымі ўсцяж заўважаць у сваім жыцці прысутнасць Бога і, выходзячы Яму насустрач, усведамляць сваё трывалае шчасце.

✠ Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Біскупскі вікарый для г. Магілёва
і Магілёўскай вобласці

Магілёў, Божае Нараджэнне 2018 года

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця