Пошук

24.12.2018 15:54   Catholic.by

Напярэдадні ўрачыстасці Нараджэння Пана дырэктар «Радыё Марыя» і партала Catholic.by кс. Аляксандр Улас скіраваў сваё святочнае віншаванне слухачам і чытачам.

Бог прыходзіць на зямлю і аб’яўляе сябе людзям не як Вялікі і Усемагутны, а як малое Немаўлятка, якое ў цішыні бэтлеемскай ночы ўваходзіць у гісторыю чалавецтва.

З гэтага моманту сусвет цалкам змяняе кірунак развіцця. Тое, што на працягу стагоддзяў усё далей адыходзіла ад свайго Стварыцеля, зноў наблізілася да Яго праз Яго ўласнае Уцелаўленне і Нараджэнне.

Стварыцель сам прыйшоў да тых, каго стварыў.

Набліжаючыся да кожнага з нас, Езус Хрыстус прагне ўвайсці ў жыццё кожнага чалавека, каб адарыць яго найбольшым дарам, які Бог можа ахвяраваць нам — Сябе самога. З усімі ўласцівасцямі, якія Ён мае: Любоў, Супакой, Дабро, Міласэрнасць, Радасць, Вечнасць, Усемагутнасць.

Жадаем, каб кожны ў сваёй штодзённасці змог адкрыць сваё сэрца, душу і жыццё маленькаму Немаўляці — Вялікаму Богу — Езусу Хрысту. Каб Слова, якое сталася целам, мела магчымасць таксама пасяліцца і між намі, адорваючы праз нас кожнага чалавека сваім Супакоем і Дабром!

Божага благаслаўлення, супакою сэрца і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Юзафа ўсім вам жадаюць рэдакцыя «Радыё Марыя» і Catholic.by

Дырэктар кс. Аляксандр Улас

Абноўлена 24.12.2018 16:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.