Як паведамляе партал Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by, ва ўзросце 90 гадоў адышоў у вечнасць Тадэвуш Лісоўскі, бацька кс. прэлата Вінцэнта Лісоўскага, пробашча парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе.
Пахаванне спачылага адбудзецца 15 снежня а 12-й гадзіне ў парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі ў Вялікіх Эйсмантах.
Вечны адпачынак дай яму, Пане.