Пошук

11.11.2018 21:15   Андрэй Юхнік / Фота: grodnensis.by / Catholic.by

 

На працягу актавы Усіх Святых супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне падчас св. Імшы і Літургіі Гадзінаў малілася за памерлых святароў і біскупаў, выхавацеляў і выкладчыкаў, семінарыстаў, ахвярадаўцаў, працаўнікоў гэтай установы і ўсіх людзей добрай волі, якія ў свой час належалі да семінарыйнай сям’і або былі неяк звязаны з ёю.

У апошні дзень актавы, 8 лістапада, Эўхарыстыю за ўсіх блізкіх семінарыі памерлых узначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Іерарх падкрэсліў важнасць малітвы за сваіх настаўнікаў у веры, што пацвярджае св. апостал Павел, і значнасць памяці аб сваіх родных, якія адышлі па ўзнагароду да Пана.

Таксама вечарам біскуп узначаліў цэлебрацыю Нешпараў за памерлых, падчас якіх зачытваліся імёны ўсіх, хто прычыніўся да заснавання і развіцця Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Актава Усіх Святых – гэта добры час, дадзены Богам, калі мы маем магчымасць адпушчэння караў за грахі пры выкананні пэўных умоваў. Разважаючы над Божым словам, мы прыходзім да высновы, што малітва за памерлых – святая і пабожная справа, пра якую мы павінны заўсёды памятаць.

Абноўлена 11.11.2018 23:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця