Пошук

19.08.2018 08:53   Catholic.by

18 жніўня Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, скіраваў новапрызначанаму прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь Сяргею Румасу віншаванне ад імя Каталіцкага Касцёла.

Прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь Сяргею Мікалаевічу РУМАСУ

Глыбокапаважаны Сяргей Мікалаевіч!

Ад імя Каталіцкага Касцёла і ад сябе асабіста віншую Вас з прызначэннем на высокую і адказную пасаду кіраўніка ўрада Беларусі.

Знамянальна, што гэта адбылося ў дзень святкавання ўрачыстасці Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі Азёраў.

Даручаючы Яе апецы Вашае служэнне, выказваю спадзяванне на далейшае развіццё касцёльна-дзяржаўных адносінаў і плённае супрацоўніцтва дзеля дабра ўсяго нашага народа.

Няхай праз заступніцтва Марыі — Каралевы Беларусі — літасцівы і ласкавы Бог адорыць Вас неабходнымі для выканання такой адказнай місіі дарамі, а Яго благаслаўленне няхай заўсёды Вам спадарожнічае.

З малітвай аб Вашым служэнні нашай Бацькаўшчыне,

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Браслаў – Мінск, 18 жніўня 2018 г.

Абноўлена 19.08.2018 12:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа