Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе, што ў ліпені—верасні 2018 года адбудуцца наступныя персанальныя змены ў архідыяцэзіі:
Кс. Аляксандр Ашмянчук CSMA прызначаны вікарыем парафіі Маці Божай Ружанцовай у г. Мінск (мікрараён Лошыца) дэканата Мінск-Усход;
Кс. Кірыл Бардонаў прызначаны вікарыем парафіі св. Сымона і св. Алены ў г. Мінск дэканата Мінск-Захад;
Кс. Андрэй Бурак прызначаны вікарыем парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Мінску дэканата Мінск-Захад;
Кс. Віктар Бурлака OFM звольнены з пасады выконваючага абавязкі пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Будслаў Мядзельскага дэканата;
Кс. Канстанцін Гушча МІС прызначаны вікарыем парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Мінск (мікрараён Сухарава) дэканата Мінск-Захад;
Кс. Віталій Драздоўскі звольнены з пасады пробашча парафіі св. Юзафа ў г. Крупкі Барысаўскага дэканата і прызначаны пробашчам парафіі св. Барбары ў в. Замосце Нясвіжскага дэканата;
Кс. Дзмітрый Дубовік звольнены з пасады пробашча парафіі св. Барбары ў в. Замосце Нясвіжскага дэканата і прызначаны пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Будслаў Мядзельскага дэканата;
Кс. Андрэй Калядка звольнены з пасады вікарыя парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Мінск дэканата Мінск-Захад і прызначаны пробашчам парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў г. Капыль Нясвіжскага дэканата;
Кс. Аўгуст Калясінскі звольнены з пасады вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў г. Вілейка Вілейскага дэканата і прызначаны вікарыем парафіі Спаслання Святога Духа ў г. Барысаў Барысаўскага дэканата;
Кс. Генадзь Кухарэвіч CSMA звольнены з пасады пробашча парафіі Маці Божай Ружанцовай у г. Мінск (мікрараён Лошыца) дэканата Мінск-Усход;
Кс. Ігар Мутрук звольнены з пасады вікарыя парафіі Спаслання Святога Духа ў г. Барысаў Барысаўскага дэканата і прызначаны вікарыем парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў г. Вілейка Вілейскага дэканата;
Кс. Віталій Стрыга звольнены з пасады вікарыя парафіі Божага Цела ў г. Нясвіж Нясвіжскага дэканата і прызначаны пробашчам парафіі св. Юзафа ў г. Крупкі Барысаўскага дэканата;
Кс. Аляксандр Тарасевіч звольнены з пасады пробашча парафіі святых Апосталаў Пятра і Паўла ў г. Капыль Нясвіжскага дэканата і скіраваны як святар Fidei donum на місіянерскую працу ў Асторжскую дыяцэзію (Астурыя, Іспанія);
Кс. Павел Трон звольнены з пасады вікарыя парафіі св. Сымона і св. Алены ў г. Мінску дэканата Мінск-Захад і прызначаны вікарыем парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Будслаў Мядзельскага дэканата;
Кс. Ян Шарук SAC прызначаны вікарыем парафіі св. Андрэя Апостала і св. Леапольда Багдана Мандзіча ў г. Мінск (мікрараён Уручча) дэканата Мінск-Усход;
Кс. Яўгеній Эйсмант SAC звольнены з пасады вікарыя парафіі св. Андрэя Апостала і св. Леапольда Багдана Мандзіча ў г. Мінск (мікрараён Уручча) дэканата Мінск-Усход;
Кс. Ян Юшко CSMA прызначаны пробашчам парафіі Маці Божай Ружанцовай у г. Мінску (мікрараён Лошыца) дэканата Мінск-Усход;
Дк. Павел Сідарэнка скіраваны на дыяканскае служэнне ў парафію Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Мінск дэканата Мінск-Захад;