Пошук

21.05.2018 12:34   Тэкст і фота: Вольга Перадкова / Catholic.by

Дзень 20 мая, калі ў Паўсюдным Касцёле адзначаецца ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, стаў асаблівым для салезіянскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску.

У гэты дзень 36 парафіян атрымалі сакрамэнт канфірмацыі з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB.

У гаміліі іерарх прапанаваў паразважаць над трыма сімваламі, якія суправаджаюць нядзельную літургію слова: павеў моцнага ветру, агонь і вада. Як адзначыў біскуп, гэтыя тры знакі з’яўляюцца сімваламі Духа Святога.

«Да сённяшняга дня кожны з кандыдатаў кіраваўся толькі адным памочнікам у жыцці — розумам, — сказаў іерарх. — Вы думалі пра ўсё самі, а з гэтага моманту ў кожнага з вас ёсць вялікі памочнік — Дух Святы.  Розум саступае Духу Святому, каб дапамагчы і каб кожны змог дайсці да мэты — Хрыста».

«Маладыя! Вы адказныя за будучыню касцёла! Задавайце сабе пытанні:  „Хто будзе наступным святаром, наступнай сястрой законнай, наступнымі бацькам альбо маці? Хто? Дух Святы дапамагае быць адказнымі!» — зазначыў біскуп.

Напрыканцы Імшы кандыдаты, якія прынялі сакрамэнт канфірмацыі, прачыталі малітву падзякі і просьбу да Духа Святога аб суправаджэнні кожнага на шляху да святасці: «Просім Цябе, Духу Святы…»

Урачыстым благаслаўленнем завяршыўся важны момант у жыцці 36 парафіян, але менавіта з гэтага моманту яны атрымалі вялікае заданне ў сваім штодзённым жыцці: «Выбіраць Бога і крочыць да Яго разам з Духам Святым, вызнаваць Хрыста і сваю веру ў Яго».

Просім Цябе, Духу Святы, суправаджай і надавай сілы кожнаму з іх на шляху да Нябеснага Валадарства.

Абноўлена 21.05.2018 13:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.