Пошук

18.05.2018 15:49   Паводле: Grodnensis.by

17 мая ў Гродне адкрыўся першы ў Беларусі дом для маці, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах. Яго ўладкаваннем займаліся сёстры з Кангрэгацыі Святой Сям’і з Назарэта.

Пад дом быў прыстасаваны стары кляштар сясцёр, які пасля грунтоўнага рамонту быў адпаведна абсталяваны.

У доме ёсць жылыя пакоі, кухня, пральня, кабінет псіхолага і інш. Дом разлічаны на восем жанчын і іх дзяцей.

Новая ініцыятыва Каталіцкага Касцёла на Гродзеншчыне скіравана перш за ўсё на карысць адзінокіх маці з дзецьмі і цяжарных жанчын, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Ахвяраваная ім дапамога ўключае, акрамя пражывання ў гэтым доме, таксама псіхалагічную дапамогу і духоўную апеку.

Мэта заснавання «Дома для мамы — Назарэт» — дапамога жанчынам, якія не могуць справіцца з асабістымі праблемамі, а таксама абарона зачатага жыцця праз псіхалагічную дапамогу, апеку над маці да і пасля нараджэння дзіцяці.

Урачыстае адкрыццё і благаслаўленне дома здзейсніў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.