Пошук

11.04.2018 17:53   Паводле: Кс. Юрый Марціновіч / Catholic.by

Як паведамляе інтэрнэт-партал Гродзенскай дыяцэзіі, 11–12 красавіка ў Гродне праходзіць 69-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, на якім шмат увагі прысвечана ўдасканаленню фармацыі будучых святароў.

Згодна з рашэннем ККББ, Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя будзе рэарганізавана ў міждыяцэзіяльную, а яе рэктарам прызначаны кс. Віталій Вайцяхоўскі. Святар прадставіў біскупам сваё бачанне працэсу фармацыі будучых святароў і практычнага функцыянавання Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. У бліжэйшы час новапрызначаны рэктар выступіць з канкрэтнымі прапановамі.

Кс. Віталій Вайцяхоўскі нарадзіўся 9 кастрычніка 1979 г., паходзіць з парафіі Святых Космы і Дам’яна ў г. Астраўцы. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча 29 мая 2004 г. У 2007–2011 гг. вывучаў тэарэтычную філасофію ў Люблінскім каталіцкім універсітэце (Польшча). З 2011 г. выкладае ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, з’яўляецца пробашчам парафіі Аб’яўлення Пана і св. Антонія ў в. Каменка і адміністратарам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Дзембрава (Шчучынскі дэканат).

Абноўлена 12.04.2018 14:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця