Пошук

09.04.2018 17:17   Святлана Мурончык / Фота: Алiна Мурончык / Catholic.by

У парафii св. Станiслава Косткi ў Ваўкавыску (Гродзенская дыяцэзія) ва ўрачыстасць Божай Мiласэрнасцi дзецi i моладзь парафii прадставiлi cцэнку пра прыгоды адной сям’і, якія сталі для яе членаў важным урокам хрысціянскіх цнотаў.

Героі сцэнкі — дзеці — з-за ўласнай ганарыстасці і сквапнасці страцілі сваю матулю. Каб вярнуць яе, ім давялося змянiць сябе, навучыцца быць мiласэрнымi да блiжнiх і прасіць дапамогі ў Таго, хто заўсёды з намі — Езуса Хрыста.

Бацькi i прысутныя былi вельмі ўзрушаны сюжэтам сцэнкi. Са слязьмi замілавання на вачах яны працяглымi апладысментамi ўзнагародзілі маленькіх артыстаў. У якасці яшчэ адной узнагароды ім, а таксама ўсім дзецям, якiя падчас Вялікага посту ўдзельнiчалi ў Крыжвым шляху, дасталіся салодкiя пачастункi.

Абноўлена 09.04.2018 17:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця