23 лютага ў беларускай сталіцы на плошчы Перамогі адбылася цырымонія ўкладання вянкоў і кветак, якая паслужыла ўшанаваннем памяці загінулых у войнах і ўзброеных канфліктах.
Цырымонія была прымеркавана да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Дэлегацыю католікаў на цырымоніі ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Вянкі і кветкі да манумента Перамогі ў гэты дзень усклалі таксама прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Міністэрства абароны, іншых сілавых ведамстваў Беларусі, органаў дзяржаўнай улады і кіравання, прафсаюзаў, грамадскіх, моладзевых і ветэранскіх аб’яднанняў, а таксама парламентарыі і прадстаўнікі ваенных ведамстваў замежных дзяржаў.