У парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў, якая знаходзіцца ў пас. Бараўляны пад Мінскам, салезіянская супольнасць неўзабаве распачне будаўніцтва новага каталіцкага касцёла.
Пра гэта на святкаванні ўрачыстасці з нагоды ўспаміну св. Яна Боско паведаміў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства ў Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB.
Паводле яго слоў, уся неабходная дакументацыя ўжо падрыхтавана і ў хуткім часе распачнецца будаўніцтва.