Пошук

06.12.2017 12:58   Яўген Амасёнак / Фота: Андрэй Юхнік / Catholic.by

5 снежня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне разам са святым Мікалаем наведалі садок для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Насычаная яркімі эмоцыямі і ўражаннямі атмасфера спрыяла таму, каб дзеці адчулі бязмежную любоў Бога і пранікнуліся радасцю надыходзячага свята Божага Нараджэння. Час, праведзены сумесна, дазволіў таксама і семінарыстам адчуць невымоўную асалоду ад магчымасці дзяліцца досведам асабістага спаткання з Богам у штодзённым жыцці.

Будзем спадзявацца, што настрой і эмацыянальны ўздым, якія панавалі падчас сустрэчы, застануцца надоўга ў памяці дзяцей, якім неабходны спачуванне, увага і клопат.

     

 

Абноўлена 06.12.2017 13:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа