Пошук

25.08.2017 11:00   ekai.pl / Catholic.by

24 жніўня памёр кс. Станіслаў Важэшак, нацыянальны душпастыр службы здароўя ў Польшчы, выкладчык Каталіцкага ўніверсітэта кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве, а таксама былы выкладчык маральнай тэалогіі ў семінарыі ў Гродне.

Станіслаў Важэшак нарадзіўся ў 1958 г. у Польшчы. Вывучаў філасофію і тэалогію ў Варшаве, у 1983 годзе скончыў Вышэйшую мітрапалітальную духоўную семінарыю, пасля чаго працягваў вучобу ў Любліне, Парыжы і Рыме. Быў стыпендыятам Прымаса Польшчы, Французскага ўраду, а таксама Homeland Foundation (Нью-Ёрк і Бостан). Атрымаў ступень доктара тэалогіі (Парыж 1991) і філасофіі (Рым 2000), а таксама доктара навук маральнай тэалогіі ў галіне біяэтыкі (Варшава 2004). У 2009 годзе з рук Прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага атрымаў тытул прафесара тэалагічных навук.

Працаваў на пасадзе звычайнага прафесара Папскага тэалагічнага аддзялення ў Варшаве, кіраваў кафедрай біяэтыкі і экатэалогіі ў варшаўскім універсітэце, выкладаў маральную тэалогію ў духоўных семінарыях у Варшаве, Гродне і Санкт-Пецярбургу. З’яўляўся старшынёй Варшаўскага тэалагічнага таварыства, сакратаром навуковай рады польскага епіскапату, а таксама дырэктарам Нацыянальнага душпастырства службы здароўя. Праводзіў навуковыя даследаванні ў галіне маральнай тэалогіі, практычнай філасофіі і біяэтыкі. Душпастырскія абавязкі выконваў пры парафіях у Польшчы і Францыі.

Абноўлена 25.08.2017 13:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця