Пошук

21.08.2017 11:57   Тэкст і фота: Аляксандр Адамковіч / Catholic.by

Сёлета адпустовыя ўрачыстасці ў беларускай парафіі Св. Барталамея ў Вільні адбыліся 20 жніўня. Святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

Касцёл св. Барталамея ў Вільні перададзены беларускай супольнасці і набажэнствы ў ім адбываюцца толькі па-беларуску. Адміністратар парафіі — айцец Арыюш Малыска OFM Cap, які ўжо паўтара года апякуецца беларусамі-католікамі ў Літве.

На фэст св. Барталамея прыехалі таксама вернікі з Мінска і Маладзечна. Падчас святой Імшы спяваў гурт рэлігійнай музыкі Laudans, які пасля заканчэння Эўхарыстыі даў канцэрт беларускіх рэлігійных спеваў.

Таксама ў гэтыя дні на тэрыторыі касцёла працавала фотавыстава Віктара Ведзеня «Дарогі, якімі мы Бога шукаем».

Беларусы Вільні, парафіяне касцёла св. Барталамея, выказваючы падзяку біскупу Аляксандру за ўдзел у парафіяльных урачыстасцях, падкрэслілі, што для іх вельмі важная прысутнасць беларускіх іерархаў і іншых святароў, бо такія моманты дапамагаюць адчуваць повязь з бацькаўшчынай і захоўваць беларускую тоеснасць.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця