2 ліпеня на 69 годзе жыцця, прабываючы ў санаторыі, адышоў у вечнасць а. Альберт Зянон Туроўскі OFM. Святар належаў да правінцыі Святога Арханёла Міхала ордэна Братоў Меншых ва Украіне.
Пэўны час а. Альберт з’яўляўся вікарыем парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе. Апошнія гады жыцця правёў у Ковельскім кляштары.
Пахаванне адбудзецца ў парафіі Св. Фларыяна ў Шаўгарадзе (Украіна) 4 ліпеня ў 11.00.
Вечны адпачынак дай яму, Пане.