У гэтым годзе, як і летась, самай першай пілігрымкай, якую прывітаў кусташ Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай а. Віктар Бурлака OFM, стала пілігрымка з Ракава.
З Ракава ў Будслаў, пераадолеўшы 5 дзён шляху, прыбыла больш за 60 пілігрымаў. Да брамаў Нацыянальнага санктуарыя групу прывёў яе духоўны кіраўнік — кс. Дзмітрый Барыла, пробашч парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве.
Пасля прывітальнага слова кусташа пілігрымы са спевам увайшлі ў святыню, скіроўваючы позірк да Маці Божай у будслаўскім абразе.
(cath/vgr)
Фота Аляксандры Шчыглінскай