На сёлетніх урачыстасцях у Будславе сярод шматлікіх палатак з’явіцца адна новая — пункт Малітоўнай сустрэчы моладзі і Музычнай Майстэрні, якія штогод праходзяць у Івянцы.
Гэта якраз тое месца, дзе можна сустрэць даўніх знаёмых і добрых сяброў з усёй Беларусі, пагартаць альбомы з фотаздымкамі мінулых гадоў, успомніць івянецкія дзянёчкі, напоўненыя малітвай і спевамі, і набыць што-небудзь на памяць.
Гасцінныя францішкане і прысутныя аніматары з радасцю пагутараць з усімі ахвотнымі, адкажуць на ўсе хвалюючыя пытанні, распавядуць і нават пакажуць, чым будуць адметныя Малітоўная сустрэча моладзі і Майстэрня ў гэтым годзе.
Рэгістрацыя на Музычную майстэрню >>>
Рэгістрацыя на Малітоўную сустрэчу моладзі >>>
Вольга Янковіч