Пошук

26.06.2017 12:01   Фота: Віталій Палінеўскі / Catholic.by

26 чэрвеня з мінскай архікатэдры ў 27-мы раз вырушылі пілігрымы ў будслаўскі санктуарый. Сёлета група пешых пілігрымаў скала каля 100 чалавек з розных парафій Мінска.

На распачацце пілігрымкі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч па традыцыі ўзначаліў святую Імшу з удзелам пілігрымаў.

«Кожны год тысячы людзей пілігрымуюць на папулярны будслаўскі фэст, які стаў не толькі рэлігійным, але і нацыянальным святам, — падкрэсліў іерарх у сваёй гаміліі. — Пілігрымка — гэта не толькі выпрабаванне самога сябе, сваіх фізічных і духоўных сілаў, але і шлях да лепшага пазнання сябе і свайго духоўнага стану. Акрамя таго, пілігрымка — гэта сведчанне нашага хрысціянства і пераказ Евангелля тым, хто яго не ведае, або забыўся».

«Сённяшняе Божае слова вучыць нас, што Божае благаслаўленне прыходзіць праз жыццё паводле Божых запаведзяў. Менавіта таму Езус у Евангеллі заклікае сваіх паслядоўнікаў быць адказнымі за дар хрысціянства. Мы ўжо атрымалі шчодрае благаслаўленне быць хрысціянамі. Далейшае благаслаўленне будзе залежаць ад таго, як мы адкажам на гэты дар і як будзем дзяліцца ім з іншымі,  — дадаў арцыпастыр. — Дар веры, які мы атрымалі, мы пакліканы перадаваць іншым, каб свет пазнаў Евангелле. Таму поруч з благаслаўленнем павінна ісці і адказнасць».

Пілігрымы з Мінска за пяць дзён пераадолеюць 125 кіламетраў. У Нацыянальны санктуарый у Будславе яны прыбудуць 30 чэрвеня.

(cath)
Фота Віталія Палінеўскага

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 27.06.2018 11:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.