![](/3/images/news/2017/08/6047/2017-08-16-phoca_thumb_l_eucharist-10.jpg)
Дарагія браты і сёстры!
18 чэрвеня ў чарговы раз будзем перажываць агульнамагілёўскую ўрачыстасць Божага Цела, якая стане для магілёўскіх католікаў магчымасцю публічна вызнаць сваю веру ў прысутнасць Хрыста пад відам хлеба і віна.
Урачыстасць распачнецца святой Імшой у 11.00 у катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава з удзелам Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра, а таксама святароў, кансэкраваных асобаў, дзяцей і вернікаў Магілёва.
![](/3/../2/images/stories/news/2017/06/2017-06-12-pracesija.jpg)
Пасля святой Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт у працэсіі будзе пранесены з касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Станіслава па вуліцы Лазарэнка да каталіцкіх могілак у капліцу св. Антонія. Як і прадугледжвае рытуал, працэсія зробіць чатыры прыпынкі, каб паслухаць Божае Слова і благаславіць наш горад і вернікаў.
Сардэчна запрашаю ўсе парафіяльныя супольнасці Магілёва і ўсіх людзей добрай волі на праслаўленне Эўхарыстычнага Хрыста!