Неўзабаве ў Будслаў вырушаць пешыя пілігрымкі. Што гэта за шлях і як на яго адважыцца? Так думаюць тыя, хто яшчэ не абуваў абутку пілігрыма. А вось тыя, хто вырушыў аднойчы, з нецярпеннем чакаюць чарговага года. Сваім досведам удзелу ў гэтым незвычайным шляху дзеляцца пілігрымы з Маладзечна.
Героі выпускаў:
- брат Віталь Бандаронак OFMCap, якому пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай дапамагла адкрыць сваё пакліканне (сёлета адказны за арганізацыю пілігрымкі Маладзечна-Будслаў)
- Марыя Лубнеўская, студэнтка медыцынскага каледжа, адказная за спевы ў пілігрымцы
- Віталь Туровіч, шматдзетны тата і адданы вернік парафіі Св. Казіміра ў Маладзечне
Ганна Шакель (vgr)