Пілігрымка распачынаецца 27 чэрвеня святой імшой у 9.00 у касцёле св. Казіміра ў Маладзечне. Запісацца можна непасрэдна перад Імшой або 26 чэрвеня з 17.00.
«Маладзечна-Будслаў у тварах»: знаёмства з пілігрымамі
Да адной з самых важных падзей лета ў беларускіх католікаў — фэста ў гонар Маці Божай Будслаўскай — засталося менш за месяц. Каб паказаць уздзеянне пілігрымкі на духоўнае жыццё чалавека і заахвоціць людзей далучыцца, арганізатары пілігрымкі прыдумалі акцыю «Маладзечна-Будслаў у тварах».
Хто яны — удзельнікі адной з найвялікшых пілігрымак Беларусі? Што кіруе імі на шляху ў Будслаў і з якімі інтэнцыямі яны ідуць?
Адзін з першых герояў праекта — настаўнік матэматыкі гімназіі №7 г. Маладзечна Вікенцій Сірота, за плячыма якога ўжо 11 пешых пілігрымак.