Пошук

29.12.2016 11:25  

Паведамленне на польскай мове >>>

Свята Божай Сям’і ўказвае, якою важнаю з’яўляецца сям’я для кожнага чалавека. У ёй пачынаецца жыццё і там яно знаходзіць адпаведныя ўмовы для развіцця. Гэта магчыма дзякуючы безумоўнай сужэнскай і бацькоўскай любові. Там, дзе не хапае любові, жыццё знаходзіцца пад пагрозай, асабліва жыццё самых слабых і безабаронных.

Ведаючы пра гэта, многія з вас паспяшылі на паратунак да жыцця, якому пагражала небяспека, узяўшы на сябе абавязак «Духоўнага ўсынаўлення». На працягу дзевяці месяцаў вы маліліся за зачатае дзіця, якому пагражаў аборт, а значыць — смерць. Вы прасілі аб уратаванні жыцця, каб дзіця, якое ўжо існуе, магло нарадзіцца.

Дзякуем усім, хто ўзяў на сябе абавязак штодзённай малітвы, адрачэнняў і добрых учынкаў у часе трывання так званага «Духоўнага ўсынаўлення». Многія з вас ужо не першы год спаўняюць адзін з самых важных учынкаў міласэрнасці, якім з’яўляецца абарона жыцця найслабейшых. Цэнім тое, што вы чыніце для зачатых дзяцей, штодзень становячыся перад Богам і просячы, каб змяніўся настрой у сэрцах бацькоў, каб яны адкрыліся на жыццё. Заахвочваем вас чыніць гэта і надалей.

Аказваючы любоў і міласэрнасць патрабуючым, вы становіцеся сапраўднымі вучнямі Хрыста. І на гэты шлях узрастання ў любові ад сэрца вам благаслаўляем

Каталіцкія Біскупы ў Беларусі

Свята Святой Сям’і 2016

Абноўлена 05.06.2017 13:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа