Пошук

12.10.2016 17:58  

12 кастрычніка ў Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 63-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, на якім прысутнічалі іерархі і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні таксама прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

Падчас пасяджэння былі абмеркаваны наступныя пытанні:

  1. Біскупы распавялі аб правядзенні Навэнны да Маці Божай Фацімскай у дыяцэзіях Беларусі, якая з’яўляецца духоўнай падрыхтоўкай да святкавання 100-гадовага юбілею фацімскіх аб’яўленняў. Было прынята рашэнне скіраваць да душпастыраў заахвочванне больш актыўна выкарыстоўваць гэтую магчымасць.
  2. З нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў біскупы вырашылі арганізаваць перэгрынацыю фігуры Маці Божай Фацімскай, благаслаўлёнай Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам у Фаціме, па парафіях усіх дыяцэзій Беларусі. Распачнецца перэгрынацыя 13 кастрычніка ў мінскай архікатэдры і завершыцца 14 кастрычніка 2017 года.
  3. Біскупы абмеркавалі план мерапрыемстваў на завяршэнне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці. 13 лістапада ва ўсіх катэдрах і юбілейных святынях адбудзецца закрыццё Святых Дзвярэй.
  4. Канцлер курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Дзмітрый Пухальскі прадставіў рэферат на тэму «Motu proprio» Папы Францішка «De Concordia inter Codices» (дакумент аб узгадненні норм Кананічнага права Каталіцкага Касцёла лацінскага абраду і Кодэкса канонаў Усходніх Касцёлаў).
  5. Біскупы зацвердзілі дэвіз пастырскага 2017 года: «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання».
  6. Былі разгледжаны магчымасці далейшага развіцця адносін Каталіцкага Касцёла з дзяржавай.
  7. Біскуп Юзаф Станеўскі прадставіў справаздачу пра Сусветныя дні моладзі ў Кракаве, у якіх удзельнічала і моладзь з Беларусі.
  8. Біскуп Алег Буткевіч прадставіў справаздачу адносна кангрэсу Рады Каталіцкіх Біскупаў Еўропы на тэму «Міласэрнасць — сведчанне пра веру праз дзейнасць», які праходзіў у Сараеве.
  9. 19 лістапада ў Вільнюсе ў Вострай Браме адбудзецца святая Імша для пілігрымаў з Беларусі.
  10. Біскупы разгледзелі магчымасць новага выдання Імшалу.

Наступнае пасяджэнне ККББ адбудзецца 27 красавіка 2017 года ў Мінску.

Абноўлена 05.06.2017 13:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця