25 мая, ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, парафію Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі наведаў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Прыезд іерарха быў звязаны з завяршэннем пастырскага служэння ў Беларусі кс. Славаміра Ляскоўскага, шматгадовага пробашча гэтай парафіі.
Біскуп Антоні ўзначаліў святую Імшу, падчас якой маліўся за кс. Славаміра, які на працягу 28 гадоў служыў у Беларусі.
Іерарх нагадаў, што менавіта кс. Славамір, калі быў яшчэ маладым святаром, адрадзіў у Гомелі каталіцкую парафію, пабудаваў святыню і сабраў сотні католікаў. Біскуп Пінскі адзначыў вялікі плён служэння польскага місіянера ў Беларусі, падзякаваў за яго ахвярную працу і пажадаў Божага благаслаўлення на далейшую пастырскую працу ў Польшчы.
Пробашч гомельскай парафіі, у сваю чаргу, выказаў радасць, што так шмат гадоў мог працаваць у нашай краіне і непасрэдна з біскупам Антоніем.
Паводле katolik-gomel.by
(VGr)