Так званая «маёўка» супольнасці Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшла з 5 па 7 мая.
Традыцыйна ў семінарыі «маёўкай» называюць выезд на адпачынак перад пачаткам летняй экзаменацыйнай сесіі, каб набрацца сіл перад напружанай вучобай.
Сёлета супольнасць семінарыі падчас маёўкі наведала Закапанае (Польшча). Праграма ўключала ў сябе пад’ём і спуск з гары Каспровы верх (1980 м).
Малітоўная частка маёўкі ўключала ў сябе наведванні такіх святыняў, як санктурыі Божай Міласэрнасці і Святога Яна Паўла II ў Кракаве, санктуарый Маці Божай Фацімскай ў Закапаным. Там супольнасць семінарыі малілася ў сваіх уласных інтэнцыях, а таксама тых інтэнцыях, якія былі давераныя блізкімі, роднымі і знаёмымі, а асабліва за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў семінарыі.