26 красавіка ў пінскай катэдральнай базыліцы адбылася св. Імша ў сувязі з чарговай гадавінай трагічнай аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Літургію ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
У гаміліі іерарх заўважыў, што значная частка тэрыторый найбольш пацярпелых ад радыяцыі тэрыторый прыпадае на Пінскую дыяцэзію. Забруджаныя зоны ахопліваюць населеныя пункты, дзе жывуць пераважна пажылыя людзі, сярод якіх нямала католікаў.
Ардынарый заахвоціў вернікаў маліцца за ўсіх пацярпелых ад наступстваў аварыі, а таксама маліцца за святароў, якія нясуць ахвярнае служэнне ў парафіях чарнобыльскай зоны.