Традыцыйная сустрэча міністрантаў у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага працягвалася тры дні. У перыяд Вялікага посту на сустрэчу прыехала каля 30 юнакоў з усёй Пінскай дыяцэзіі.
Праграма з'езду ўключала сустрэчы з навучэнцамі семінарыі, удзел у святых Імшах, набажэнствах і малітвах.
Для міністрантаў былі падрыхтаваны таксама даклады на тэму літургіі, каб атрыманыя веды дапамагалі глыбей перажываць служэнне каля алтара.
Для гасцей семінарыі арганізатары прадугледзелі і шмат прыемных момантаў: акрамя гульні ў футбол і супольных сустрэч, кожны дзень заканчваўся вясёлым вечарам.
Арцём Кір'янаў
(VGr)