Пошук

28.03.2017 10:52  

З 24 па 27 сакавіка ў кінатэатры «Мір» у Мазыры праходзілі паказы хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм фестывалю «Магніфікат».

У цырымоніі адкрыцця рэха фестывалю прымалі ўдзел яго дырэктар рэжысёр Юрый Гарулёў, старшыня епархіальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі ігумен Аўксенцій Абражэй, супрацоўнікі епархіальнага ўпраўлення і інш.

Падчас паказаў гледачы пабачылі такія стужкі, як хроніка-дакументальны фільм «Трасцянец. Мы павінны ім памяць» (2015), а таксама дакументальны фільм рэжысёра з Мазыра Сяргея Гараеўскага «Без права на жыццё» (2016).

У завяршэнне рэха фестывалю да гледачоў звярнуліся ігумен Аўксенцій і пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Тадэвуш Волас, якія адзначылі важнасць правядзення падобных мерапрыемстваў.

На працягу трох дзён гледачы пабачылі фільмы рэжысёраў з Беларусі, Расіі, Польшчы і Украіны. Таксама прайшла творчая сустрэча з кінарэжысёрам Юрыем Гарулёвым.

Паводле church.by (IL)

Абноўлена 05.06.2017 13:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа