З нагоды 920-годдзя горада на Піне выкладчыкі і вучні пінскай дзіцячай школы мастацтваў №4 выступілі з ініцыятывай распрацаваць некалькі праектаў лагатыпаў.
На фота: адзін з прадстаўленых лагатыпаў
Як паведамляецца, тры варыянты лагатыпаў гарвыканкам прадставіў на народнае галасаванне. Усе з іх утрымліваюць абрысы касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, а два з іх — абрысы і праваслаўнай святыні. Галасаванне за найлепшы варыянт праводзіцца на сайце «Пінскага весніка».
Вынікі будуць падведзены 26 лютага.