Парафія Маці Божай Фацімскай разам з парафіяй Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вастрабрамскай у Баранавічах з 23 студзеня распачынаюць 9-дзённую навэнну ў інтэнцыі развіцця душпастырства моладзі Пінскай дыяцэзіі.
Як адзначыў для Catholic.by душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі кс. Павел Рудзьман, на працягу дзевяці дзён у капліцы Святой Тройцы (вул. Шаўчэнкі, 6) з гэтай нагоды ў 19.00 будзе цэлебравацца св. Імша для моладзі, якая будзе заканчвацца адмысловай навэннай.
Пасля Імшы будуць праходзіць сустрэчы з моладдзю.
(IL)