Пошук

11.01.2017 09:27  

Дабрачынная каталіцкай місія «Карытас-Міласэрнасць» пачала арганізацыю дзённага прабывання для групы моладзі і дарослых, якія маюць абмежаванні, у «Гомельскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця».

На сёння арганізавана магчымасць дзённага прабывання для 14 чалавек. Пра гэта са спасылкай на katolik-gomel.by паведамляе caritas.by.

Галоўная мэта такой ініцыятывы — паляпшэнне якасці жыцця маладых і дарослых людзей з абмежаваннямі, дзякуючы інтэграцыі ў грамадства. Як патлумачылі ў «Карытас», у групу дзённага прабывання былі запрошаныя дарослыя вазочнікі, таму што часта яны пазбаўлены магчымасці свабодна ўдзельнічаць ва ўсіх сферах жыцця разам з іншымі.



«Калі мы толькі пачыналі знаёміцца з нашай моладдзю з абмежаваннямі і закранулі гэтае пытанне глыбей, то перад намі адкрыліся ўсе нюансы і пытанні, і мы ўбачылі, колькі трэба перагледзець і арганізаваць, каб было магчымым гэтае прабыванне ў Дзіцячай вёсцы дарослых з абмежаваннямі. Гэта зусім іншы

свет, які быў адкрыты знутры, — расказалі ў «Карытас-Міласэрнасць». — У першы раз з дзецьмі прыехалі некаторыя бацькі, каб паглядзець, куды едуць іх дарослыя дзеці, што будуць рабіць. Пасля сустрэчы ўсе бацькі былі вельмі радыя і казалі, што неабходна развіваць гэтую ідэю, што гэта сапраўды важна і неабходна для іх дзяцей».

Першая сустрэча адбылася 12 лістапада. Падчас дзённага прабывання для дарослых і моладзі з абмежаваннямі былі арганізаваны заняткі па працатэрапіі, якія праводзіў спецыяліст-дэфектолаг. На занятках моладзь развівае мелкую маторыку. Таксама арганізавана праца псіхолага  і камп’ютарныя курсы, якімі кіруе валанцёр — мужчына-вазочнік.

«Карытас-Міласэрнасць» дзякуе ўсім валанцёрам і адміністрацыі Дзіцячай вёскі за клопат і дапамогу.

Паводле caritas.by (IL)

Абноўлена 05.06.2017 13:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця