17 снежня ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах адбылася аплаткавая сустрэча для студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей каледжа.
Традыцыйна святочны вечар распачаўся святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Падчас гаміліі біскуп звярнуў увагу на постаць папы Францішка з нагоды яго 80-годдзя і адзначыў, што Пантыфік з’яўляецца прыкладам чалавека, які заўжды дзейнічае і ніколі не спыняецца ў праслаўленні Пана Бога.
Пасля Імшы студэнты прадставілі батлейку на сучасны лад, у якой паспрабавалі паказаць, як змяняюцца адносіны паміж людзмі, калі ў іх жыцці нараджаецца Езус.
Дзяленне аплаткай стварыла асаблівую атмасферу і кожны мог сказаць адзін аднаму добрае слова, складаючы святочныя пажаданні. Кожны мог паўдзельнічаць у цікавых конкурсах і атрымаць прыемныя падарункі.