26 лістапада для навучэнцаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ксёндз Вінцэнт Сяўрук правёў дзень духоўных разважанняў.
Галоўная мэта, якую паставіў перад сабой рэкалекцыяніст, заключалася ў тым, каб падзяліцца з семінарыстамі ўласным досведам святарскага служэння, а таксама даць практычныя жыццёвыя парады адносна малітвы і служэння, да якога яны рыхтуюцца.
«Не трэба засланяць сабой асобу Езуса. Трэба ісці за Ім разам з даручанымі нам людзьмі», — так акрэсліў галоўную думку сустрэчы ксёндз Вінцэнт Сяўрук.
Арцём Кір’янаў
Фота Уладзіслава Козела