Пошук

15.11.2016 23:04  

14-15 лістапада ў Пінску адбылася сустрэча выпускнікоў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне 2005 года.

Сустрэча прайшла па запрашэнні адміністратара пінскай катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Вінцэнта Сяўрука.

14 лістапада вячэрнюю святую Імшу цэлебраваў разам са святарамі біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка. Пастыр дыяцэзіі папрасіў, каб кожны з удзельнікаў сустрэчы назваў сваё імя, парафію і дыяцэзію, дзе служыць, а таксама колькасць гадоў святарства. Сёння выпускнікі семінарыі служаць у трох дыяцэзіях: Пінскай, Гродзенскай і Віцебскай.

У гаміліі, разважаючы над літургічным чытаннем, а таксама над тэмай паклікання, біскуп прыгадаў час фармацыі ў семінарыі, адзначыў, што шмат пакліканых, але мала выбраных. Іерарх прыгадаў таксама 1999 год, калі яны прыйшлі ў семінарыю, тое, колькі іх паступіла на першы курс (27 чалавек), і час заканчэння фармацыі ў 2005 годзе (калі іх засталося 12).

Між іншым, біскуп Антоні Дзям’янка з 2000 па 2005 гг. быў рэктарам семінарыі ў Гродне.

Пасля Імшы іерарх і святары ўспаміналі розныя хвіліны і здарэнні з былых часоў. Вечар прайшоў вельмі хутка і незаўважна.

На другі дзень святары наведалі яшчэ адну святыню ў Пінску, нядаўна пабудаваную і асвечаную ў гонар свв. Бэнэдыкта і Караля Барамэя, дзе пробашчам з’яўляецца таксама выпускнік гэтага курса кс. Дзмітрый Кярнога.

Святары ўдзячныя Богу за тое, што сабраліся зноў разам, як і кожны год, і таксама ўдзячныя кс. Вінцэнту Сяўруку за запрашэнне ў Пінск і за гасціннасць.

 

Віктар Захарэўскі (AG)
Фота аўтара

Абноўлена 05.06.2017 13:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа