Пошук

24.10.2016 15:31  

23 кастрычніка навучэнцы першага курсу Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску накіраваліся ў Лагішын, каб заверыць свае пакліканні перад абразом Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся.

Разам з першакурснікамі ўпершыню свае абавязкі заверыў Маці Божай віцэ-рэктар кс. Адам Дынак, які ў гэтым годзе распачаў працу ў Пінску.

У прамове перад семінарыстымі пробашч лагішынскай парафіі ксёндз Тадэвуш Шэшка адзначыў, што адносіны з Паннай Марыяй і Яе любоў да сваіх дзяцей патрабуюць шчырасці. «Бо сваю Маці немагчыма падмануць», – падкрэсліў святар.


Пасля ўрачыстай святой Імшы семінарысты заверылі свае пакліканні перад цудадзейным абразом Багародзіцы. «Сёння мы, алюмны Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, якіх Твой Сын Езус Хрыстус паклікаў на шлях свайго святарства, прыходзім да Цябе і аддаёмся цалкам Тваёй матчынай апецы», – гэтымі словамі семінарысты пачалі малітву перад Каралевай Палесся.

Кожны першакурснік атрымаў у падарунак абраз Маці Божай Лагішынскай. Пасля набажэнства госці накіраваліся ў Лагішынскі дом міласэрнасці.

(AG)

Фота Андрэя Бурака

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця