Эскіз новай каталіцкай святыні ў Гомелі, якую плануецца пабудаваць на скрыжаванні вуліцы Аб'язной і праспекта Рэчыцкага, прадставіў архітэктар з Баранавічаў Баляслаў Тумашчык, пры ўдзеле якога распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя аб'екта.
Зараз працягваецца афармленне ўчастка пад новы касцёл адроджанай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Праект яшчэ дапрацоўваецца, але ўжо вядома, што святыня будзе мець крыжападобную форму і будзе пабудавана ў стылі неаготыкі. Галоўны ўваход у касцёл будзе з боку праспекта Рэчыцкага. Асноўны будынак — аднапавярховы з залай на 200 пасадачных месцаў, з прыбудаванай апсідай і балконам для размяшчэння аргана. Прадугледжваецца правядзенне арганных канцэртаў.
У будынку таксама плануецца размясціць жылыя пакоі для пражывання святароў, навучальныя класы, пакой для бацькоў з дзецьмі, якія наведваюць набажэнства. Вышыня асноўнага будынка складзе амаль 18 метраў, а дзве званіцы, размешчаныя паабапал ад галоўнага ўваходу, дасягнуць вышыні прыкладна 30 метраў (параўнальна з вышынёй дзевяціпавярховага дома). Плануецца, што сцены будуць пабудаваны з чырвонай клінкернай цэглы, аконныя праёмы ўпрыгожаць вітражы.
Пакуль у Гомелі дзейнічае толькі адна каталіцкая святыня, адкрытыя ў 2000 годзе. Да гэтага на працягу 60 гадоў у рэгіёне не было ніводнага касцёла — у 1940 годзе бальшавікі ўзарвалі старадаўнюю святыню Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якая знаходзілася ў раёне цяперашняй плошчы Леніна.
Паводле katolik-gomel.by
(AG)
Фота katolik-gomel.by