Пошук

05.09.2016 00:00  

3-4 верасня ў Гомелі ўпершыню праходзіў Міжнародны форум Ананімных Алкаголікаў.

Гасцямі мерапрыемства, прысвечанага шасцігоддзю стварэння руху АА ў Гомелі, сталі больш за 80 чалавек з розных гарадоў Беларусі, Расіі і Украіны, а таксама члены гомельскай групы Ананімных наркаманаў.

У свой час многія з удзельнікаў форуму праз алкаголь страцілі сям’ю, працу, жыллё, а сёння сталі шчаслівымі сем’янінамі і забяспечанымі людзьмі.

У межах форуму прайшоў круглы стол з удзелам лідараў руху, мясцовай улады, прадстаўнікоў гомельскага наркадыспансера, міліцыі, МНС, а таксама каталіцкага і праваслаўнага духавенства.



Рыма-каталіцкі Касцёл у Гомелі прадстаўляў пробашч парафіі Анёлаў-ахоўнікаў кс. Юрый Варанко. Святар адзначыў, што лічыць праграму АА найбольш прымальнай у барацьбе з залежнасцю і дзейснай — у адрозненні ад кадзіравання і іншых падобных практык, пабудаваных на боязі.

«Праграма 12-ці крокаў АА вельмі блізкая да хрысціянства, паколькі прадугледжвае свабоду чалавека і заснавана на павазе да асобы», — лічыць душпастыр.
Святар падкрэсліў, што многія людзі прыходзяць у групы АА пасля праяўленай да іх міласэрнасці, напрыклад, з боку сясцёр Місіянерак Любові (сясцёр Маці Тэрэзы). Гэта, на думку святара, дае людзям з алкагольнай залежнасцю імпульс змагацца з ёй.



Прадстаўнікі АА з іншых гарадоў распавялі, што многія і каталіцкія парафіі, і праваслаўныя прыходы ідуць на супрацоўніцтва з Ананімнымі Алкаголікамі, прадстаўляючы ў карыстанне памяшканні для сходаў, месца для размяшчэння інфармацыйных матэрыялаў.



У праграме форуму праходзілі таксама закрытыя сходы груп АА і Ал-Анон, Ананімня Алкаголікі дзяліліся вопытам праходжання крокаў праграмы выздараўлення, а таксама былі зладжаны канцэртная праграма і дыскатэка.

Паводле katolic-gomel.by, (IL)

Абноўлена 05.06.2017 13:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа