Пошук


Некалькі дзён пешшу спякотай, сотні мазалёў і працёртыя сандалі. Навошта ўсё гэта? Што на гэтым шляху шукае і што знаходзіць пілігрым – на гэтыя пытанні Catholic.by адказалі ўдзельнікі пілігрымак да Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне.

Сёлета, як і некалькі мінулых гадоў, з Бярозы і Баранавіч ішлі дзве пілігрымкі ў санктуарый Маці Божай у Лагішыне. Мы запыталіся пілігрымаў, што яны шукалі ў гэтым духоўным падарожжы і што знайшлі, крочачы да Марыі.

Ганна Чапкоўская, удзельніца пілігрымкі «Бяроза-Лагішын», ужо шосты раз крочыла да Маці Божай Лагішынскай і кажа, што знайшла паяднанне з Богам.

«Калі прыходжу ў Лагішын, адчуваю сябе нашмат лепей. Яна дапамагае на самой справе паяднацца з Богам. Бываюць такія моманты, што нельга так памаліцца, як тут, бо графік працы не дазваляе гэта зрабіць. Калі я сюды прыязджаю, то адчуваю, што змяняюся, змяняецца светаўспрыманне і погляд на жыццё. Да ўсяго, пілігрымка дапамагае мне на цэлы год трымаць стойкі дух», — заўважае дзяўчына.

r Аляксандр Сасім з Баранавіч распавёў, што ў гэтае духоўнае падарожжа адправіўся, каб знайсці свой шлях у жыцці:

«Для мяне гэта магчымасць пабыць сам-насам з Мамай і, канешне ж, знайсці сваю дарогу ў будучыні. Ну хто ж яшчэ нам дапаможа, як не наша нябесная Маці. Таму толькі да Яе за такімі парадамі і можна звяртацца. Прыйшоўшы сюды і стаўшы на калені перад Мамай, я зразумеў, што мне патрэбна рабіць у будучыні. І як гэта патрэбна рабіць. Рэзка пастаўленыя мэты. Засталося толькі вярнуцца і правільна іх рэалізаваць», — падзяліўся хлопец. u Скаўт Вольга Клюй адзначае, што шукала ў пілігрымцы ў першую чаргу адпачынку.

«Гэтым летам было шмат пілігрымак і паездка ў Кракаў, дзе мы неслі служэнне. Таму для мяне мэтай гэтай пілігрымкі быў адпачынак. Перад пілігрымкай у Будслаў і паездкай у Кракаў былі нейкія мэты, якія не рэалізаваліся. Гэта быў вялікі сюрпрыз. Так стала і з гэтай пілігрымкай. Калі мэтай быў адпачынак, то атрымалася вельмі цяжкая пілігрымка для мяне. Для мяне плёны пілігрымак заўсёды з’яўляліся не адразу. Так і сёння я не магу адказаць на пытанне, што знайшла ў гэтай пілігрымцы. Але думаю, што вярнуся дадому і час усё расставіць па сваіх месцах», — дзеліцца дзяўчына. j «Я ішоў сюды, каб памаліцца да Маці Божай за сваіх блізкіх і родных. У маёй знаёмай дачка хворая на рак, і я таксама вельмі прасіў Бога за яе, каб аздаравіў яе. Для мяне пілігрымка — гэта асабістая малітва, малітва нагамі», — заўважае Артур Паласухін з Баранавіч. l

«Пілігрымка для мяне – гэта ў першую чаргу ўмацаванне веры. Я гэтага шукала. І, канешне, гэта размова з добрымі людзьмі, сустрэча з нечым новым. У пілігрымцы я сустрэлася з цудоўнымі людзьмі, якія мяне натхняюць сваім сведчаннем», — кажа Дар’я Пралуская з Баранавіч.

k Узмацнення веры шукаў Святаслаў Ванковіч.

«Я магу сказаць, што знайшоў гэтае ўмацаванне, таму што ўчора перажываў па-іншаму святую Імшу, чым да гэтай пілігрымкі. Можна сказаць, што вярнулася тая вера, якая была ў мяне ў дзяцінстве. Акрамя таго, я знайшоў шмат сяброў-католікаў. Гэта таксама вельмі добра, каб у жыцці хрысціяніна былі такія людзі, якія б падштурхоўвалі яго ісці разам да веры, да неба», — распавёў пілігрым. kМарына Валасар

Фота Марыны Валасар і кс. Яна Глінкі

Абноўлена 30.11.2017 13:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа