На ўрачыстасці Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, галоўнай Апякункі Пінскай дыяцэзіі, крочыць пілігрымка з Баранавіч. У пілігрымцы ўдзельнічае 130 чалавек.
Пілігрымка вырушыла 18 жніўня з баранавіцкага касцёла св. Зыгмунта. Святую Імшу на яе пачатак цэлебраваў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
19 жніўня
Як паведамілі пілігрымы Catholic.by, яны ўжо пераадолелі 25 км. Начлег адбыўся ў Русінавічах. Таксама для пілігрымаў прайшоў вясёлы вечар.
На сённяшні дзень удзельнікаў чакаюць 27 км шляху, святая Імша ў Мядзведзічах, пасілак у Куршынавічах і начлег у Ганцавічах.
Пілігрымка прыбудзе ў Лагішын 21 жніўня на распачацце фэсту і малітоўнага чування.
20 жніўня
На шляху да Ганцавіч пілігрымаў прынялі на абед у Куршынавічах. Там адбыўся невялікі адпачынак. Затым пілігрымка працягнула шлях.
На начлег удзельнікаў прынялі вернікі парафіі ў Ганцавічах.
(AG)