Пазнавальнае архітэктурнае аблічча гістарычнай часткі горада склалася ў XIX - пач. XX стст.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны горад пачалі перабудоўваць, і ён пачаў губляць сваё старажытнае аблічча. Былі знесены гандлёвыя шэрагі ў цэнтры, узарваны касцёл св. Станіслава. Замест іх з’явіліся плошча Леніна з помнікам правадыру пралетарыяту, хрушчоўкі і Дом культуры...

Cёння замест касцёла — помнік Леніну


Разам з калегіумам касцёл ствараў адмысловы архітэктурны ансамбль


А на гэтых здымках — касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі:



Так выглядала раздарожжа ў бок вул. Брэсцкай:

Падборку фотаздымкаў, на якіх адлюстраваны нязменныя на працягу стагоддзяў віды старога горада, зрабіў пінчанін Аляксей Пігулеўскі.