21 ліпеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адбыўся першы тур уступнага экзамена.
Перад гэтым у семінарыі маладыя людзі прымалі ўдзел у днях малітоўнага засяроджання, на якіх мелі магчымасць адчуць пакліканне да святарскага служэння.
На экзамене абітурыентам неабходна было паказаць свае веды са Святога Пісання і катэхізіса, а таксама з гісторыі і сучаснасці Касцёла.
Па выніках уступнага экзамена і калёквіюма на першы курс былі прыняты чатыры чалавекі: з Брэста, Баранавічаў, Івацэвічаў і Шарашова (Пінская дыяцэзія).
Маладыя людзі, якія жадаюць паступіць у Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску, могуць здаць уступны экзамен таксама ў дадатковы тэрмін — 8 жніўня.
(AG)
Фота Уладзіслава Козела