Пошук


Каб яшчэ больш акунуцца ў атмасферу пілігрымак да Маці Божай Будслаўскай, якія трываюць зараз, мы падрыхтавалі плэй-ліст пілігрыма ад удзельнікаў пілігрымкі Баранавічы-Будслаў.

Фота: Данііл Ліцкевіч

«Хто спявае, той двойчы моліцца. Вельмі важна ісці пешшу і спяваць! Я, напрыклад, стараюся заўсёды спяваць у пілігрымцы, таму што гэта дае сілы ў дарозе», — заўважае Анастасія Мішкура, удзельніца адной з пілігрымак Баранавічы-Будслаў мінулых гадоў.

Catholic.by правёў невялікае апытанне сярод сёлетніх і мінулагодніх удзельнікаў гэтай пілігрымкі. Пілігрымы падзяліліся сваімі любімымі хітамі, а некаторыя і патлумачылі свой музычны выбар. 

Фота: Аляксей Ахрэм

«Мне падабаецца песня «Боже, у Твоих дверей». Яна мае не толькі нядрэнны тэкст, але і круты музычны складнік. Усё гэта ў спалучэнні з моцным рытмам і атмасферай пілігрымкі дае нерэальны прыліў энергіі, весялосці і яднання людзей — тое, што і павінна рабіць музыка», — заўважае Франк Пятліцкі з Баранавіч.

Віталь Жартун з Мінска найбольш упадабаў у пілігрымцы хіт Алесі Унукоўскай «Ты — Госпад мой».

«Адразу бачна, што песня напісана пад натхненнем. Але, вядома, у справе напісання хрысціянскай песні аднаго натхнення мала. Унукоўская — паэт ад Бога», — падкрэслівае Віталь.

Фота: Данііл Ліцкевіч

«Адна з любімых — гэта песня “Пілігрым”. Яна мае глыбокі сэнс. Мяне кранаюць словы, выражэнне "статусу" пілігрыма. Спеў вызнае веру і да ўсяго — матыў песні вельмі жывы», — заўважае семінарыст Андрэй Багдановіч.

Падсумаваўшы вынікі апытання, мы склалі адмысловы топ-20 самых любімых песень пілігрыма.

1. Орлы

2. Боже, у Твоих дверей (тук-тук, это я)

3. Пілігрым

4. Хлеб найцішэйшы

5. Ціхая, пакорная

6. Маці Бога, Марыя

7.  Папа дома

8. Ты Госпад мой, так было заўсёды


9. О, праслаўляйце Яго ўсе народы

10. Святло жыцця

11. Поклонюсь Тебе, Иисус

12. Поезд в рай

13. Скрой меня своим крылом

14. Крыжовы шлях (не любі Хрыста без крыжа)

15. Твая любоў знішчае страх

16. Богу я сердце открою

17. Весяліся і пляскай у далоні

18. Наш Бог, всемогущий Бог

19. Ты ведаеш сэрца маё

20. Езус – наш Пан



Падрыхтавала Марына Валасар

Абноўлена 05.06.2017 13:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця