Пошук

02.05.2017 14:34  

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, выступаючы 2 мая ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ з дакладам пра ўзаемадзеянне Касцёла і дзяржавы, закрануў праблему вяртання Касцёлу забраных у савецкі час сакральных будынкаў.

На прыкладзе магілёўскай катэдры, якая да сёння не перададзена парафіі і за якую мясцовая ўлада патрабуе плаціць арэнду, іерарх паказаў усю недарэчнасць сітуацыі, калі Касцёл вымушаюць плаціць за будынак, які першапачаткова яму і належаў.

Як адзначыў Мітрапаліт, для вырашэння падобных праблем сёння ў Беларусі патрэбен закон аб рэстытуцыі, падобна законам, якія былі прыняты ў Літве, Латвіі і Расіі.

«Пасля трох пакаленняў савецкага ліхалецця ў Беларусі засталося вельмі мала гістарычных культавых будынкаў, якія раней належалі рэлігійным арганізацыям, — адзначыў іерарх. — Гэта наша нацыянальная каштоўнасць і спадчына, менавіта таму павінна быць створана дзяржаўная праграма па іх аднаўленні».

Арцыбіскуп падкрэсліў, што менавіта сакральныя будынкі, «а не часамі архітэктурна безгустоўныя навабуды», будуць наведваць турысты і пілігрымы.

Іерарх звярнуў увагу, што да сёння ў Беларусі не прапісаны асобныя нормы для будаўніцтва касцёлаў, а тэрмін іх будаўніцтва па-ранейшаму вызначаецца нормамі для ...клубаў і дамоў культуры.

«Касцёлы будуюцца за ахвяраванні вернікаў, а не за дзяржаўныя сродкі, як у выпадку з дамамі культуры, — заўважыў іерарх. — Атрымліваецца, што паводле гэтых нормаў касцёл павінен будавацца за год, а то і менш. Як гэта магчыма?»

(IL)

Абноўлена 21.08.2017 15:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця