Пошук

26.01.2017 08:26  

З кароткім візітам у Варшаву прыехалі каталіцкія біскупы Беларусі. 25 студзеня іерархі сустрэліся з прадстаўнікамі нямецкай дабрачыннай арганізацыі Renovabis, Папскага таварыства Дапамога Касцёлу на Усходзе пры польскім епіскапаце, а таксама з Канферэнцыяй Біскупаў ЗША. Гэта тры найбуйнейшыя інстытуцыі, якія ўжо многія гады дапамагаюць Касцёлу ў Беларусі.

Біскупы з Беларусі падчас візіту ў Польшчу сустрэліся, між іншым, з генеральным сакратаром Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Польшчы біскупам Артурам Мізінскім, а таксама з дырэктарам таварыства Дапамогі Касцёлу на Усходзе кс. Лешэкам Крыжам TChr.

Як падкрэсліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у размове з KAI, дзякуючы атрыманай дапамозе ў Беларусі рэалізуюцца такія праекты як будаўніцтва касцёлаў, дабрачыннасць, адукацыйныя праграмы, выдавецкая справа.

«Пасля падзення Савецкага Саюзу, калі Беларусь і іншыя рэспублікі былога СССР атрымалі рэлігійную свабоду, самым складаным было адбудаваць тое, што было знішчана», — адзначыў іерарх, тлумачачы неабходнасць дапамогі звонку.

Мітрапаліт Кандрусевіч таксама паведаміў, што ёсць ідэя сабрацца беларускім іерархам і дабрачынцамі разам, «і гэтая ідэя рэалізуецца».

Беларускі іерарх патлумачыў, што для лепшай каардынацыі дапамогі, якая аказваецца, у гэтыя дні ў Варшаве пройдзе асобная сустрэча таксама толькі для дабрачынцаў.

Паводле episkopat.pl (VGr)
Фота Е. Барткевіча

Абноўлена 05.06.2017 13:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.