Пошук

09.11.2016 11:31  

Дарагія Дыяцэзіяне,

20 лістапада бягучага года Каталіцкі Касцёл завершыць святкаванне Надзвычайнага Юбілейнага Года Міласэрнасці. Распачынаючы святкаванне ў снежні 2015 года, па волі святога Айца Францішка мы ўрачыста адчынілі Брамы Міласэрнасці ў сямі стацыйных касцёлах ва ўсіх рэгіёнах нашай Пінскай дыяцэзіі.

Знакам завяршэння Надзвычайнага Юбілею стане ўрачыстае закрыццё Брамаў Міласэрнасці ў вызначаных касцёлах свету ўжо праз некалькі дзён — 13 лістапада гэтага года. Таксама і ў нашай Пінскай дыяцэзіі адбудуцца адмысловыя набажэнствы ў кожным стацыйным касцёле, падчас якіх зачыняцца Юбілейныя Брамы Міласэрнасці.

Запрашаю ўсіх вернікаў прыняць актыўны ўдзел у набажэнствах у стацыйных касцёлах з нагоды закрыцця Юбілейных Брамаў.

Урачыстыя набажэнствы і закрыццё Брамаў Міласэрнасці будуць праходзіць 13 лістапада бягучага года ў стацыйных касцёлах Пінскай дыяцэзіі ў наступным парадку:

  • у катэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску ў 8.30 (закрыццё Брамаў Міласэрнасці здзейсніць Яго Эксцэленцыя Антоні Дзям'янка, Біскуп Пінскі);
  • у касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі ў 9.00 (закрыццё Брамаў Міласэрнасці здзейсніць Яго Эксцэленцыя Казімір Велікаселец ОР), дапаможны біскуп і генеральны вікарый, адказны за каардынацыю душпастырства ў Гомельскім рэгіёне Пінскай дыяцэзіі;
  • у санктуарыі святога Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі, у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Іванаве  ў 10.00 (закрыццё  Брамаў Міласэрнасці здзейсніць Яго Магніфіцэнцыя ксёндз  Андрэй  Рылка,  канцлер  курыі  і  рэктар  Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску);
  • у санктуарыі Маці Божай, апякункі Пінскай дыяцэзіі, у Лагішыне, у касцёле свв. Пятра і Паўла, Апосталаў,  у  10.00 (закрыццё Брамаў Міласэрнасці здзейсніць Яго Эксцэленцыя Антоні Дзям'янка, Біскуп Пінскі);
  • у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе ў 9.00 (закрыццё Брамаў Міласэрнасці здзейсніць ксёндз Адам Дынак, віцэ-рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску);
  • у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах ў 12.00 (закрыццё Брамаў Міласэрнасці здзейсніць Яго Эксцэленцыя Антоні Дзям'янка, Біскуп Пінскі);
  • у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце ў 18.00 (закрыццё Брамаў Міласэрнасці здзейсніць Яго Эксцэленцыя Антоні Дзям'янка, Біскуп Пінскі).

Заахвочваю ўсіх вернікаў выкарыстаць магчымасць у гэтыя апошнія дні Надзвычайнага Юбілейнага Года наведаць стацыйны касцёл, прайсці праз Браму Міласэрнасці, атрымаць дар адпусту і падзякаваць Пану Богу за ўсе Яго ласкі.

3 пастырскім благаслаўленнем,
Антоні Дзям'янка


Паважаных душпастыраў прашу абвясціць гэты зварот у нядзелю 6 лістатада 2016 г. падчас кожнай св. Імшы і вывесіць на прыкасцёльных дошках аб'яваў да 14 лістапада.

Абноўлена 05.06.2017 13:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця