29 верасня ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з новым Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Габарам Пінтэрам.
Аб гэтым паведамляе афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы.
У сустрэчы прыняў удзел кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч).
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі бягучыя пытанні ўзаемаадносін паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Ватыканам.
(AG)