Пошук

17.09.2016 14:57  

17 верасня ў Слоніме пры парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі праходзіць XII турнір па міні-футболе памяці св. Яна Паўла ІІ. Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч скіраваў прывітальны ліст да арганізатараў і ўдзельнікаў турніру.

«Для мяне вельмі вялікая радасць, што Гродзенская дыяцэзія мае гонар і прыемнасць ужо ў дванаццаты раз быць арганізатарам падзеі, якая ўяўляе сабой надзвычай каштоўны і ўсё больш распазнавальны элемент багатай і разнастайнай мазаікі культурнага жыцця ў нашым лакальным Касцёле», — напісаў біскуп. Іерарх з задавальненнем адзначыў той факт, што «з году ў год у спаборніцтвах турніну прымае ўдзел усё больш каманд, якія прадстаўляюць паасобныя парафіяльныя супольнасці як Гродзеншчыны, так і іншых рэгіёнаў Беларусі».

Гродзенскі ардынарый нагадаў, што святы Ян Павел ІІ, «сам будучы аматарам спорту і фізічнай культуры, неаднаразова падкрэсліваў вялікую каштоўнасць спорту для развіцця хрысціянскіх цнотаў і найпрыгажэйшых чалавечых якасцяў, такіх, як настойлівасць і ахвярнасць, разважлівасць і сумленнасць у спаборніцтве, уменне ацаніць перавагі іншых і прызнаць у пакоры ўласныя абмежаванасці, павага да бліжняга і лаяльнасць у дачыненні да ўласнай каманды».

Біскуп пажадаў, каб «радасць ад добрай забавы і творча праведзенага часу ў сэрцах усіх удзельнікаў была такой жа вялікай і сапраўднай, як задаволенасць пераможцаў ад здабытых узнагародаў і прызавых месцаў».

(AG)

Абноўлена 05.06.2017 13:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.