18 жніўня ў Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і біскупа вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандра Яшэўскага SDB са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні ўзаемаадносін паміж Каталіцкім Касцёлам і кіраўніцтвам вобласці. Былі пазначаны шляхі вырашэння існуючых праблем, асабліва з выкарыстаннем магілёўскага катэдральнага касцёла і рамонтам святыні ў Мсціславе, дзе адбудуцца абласныя «Дажынкі».
Бакі пагадзіліся з тым, што падобныя сустрэчы павінны быць рэгулярнымі.
(DN), (AG)